BE RU EN

Экс-вакаліст Deep Purple шпіталізаваны ў Менску

  • 14.04.2018, 11:10

Джо Лін Тэрнер, 66-гадовы экс-вакаліст гурта Deep Purple, шпіталізаваны ў Менску.

Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў лякарні хуткай медыцынскай дапамогі.

Як пішуць карыстальнікі сацсетак, прычынай шпіталізацыі мог стаць інфаркт.

Нагадаем, што Лін Тэрнер замяніў Іэна Гілана ў гурце Deep Purple, аднак у 1992 годзе праз творчыя рознагалоссі быў звольнены. У 2012-м годзе музыка заявіў, што збіраецца пераехаць у Менск услед за сваёй беларускай жонкай, юрыстам-міжнароднікам, Маяй Козыравай.

Апошнія навіны