BE RU EN

Дональд Туск: Еўразвяз са сваімі хаўруснікамі стаіць на баку справядлівасці

  • 14.04.2018, 10:08

Старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск падтрымаў удары па Сірыі ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі.

ЕЗ «будзе з хаўруснікамі на баку справядлівасці». Пра гэта Туск напісаў у суботу ў Twitter.

«Удары ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі паказалі сірыйскаму рэжыму разам з Іранам і Расеяй, што яны больш не могуць прадаўжаць гэтую чалавечую трагедыю, прынамсі, не заплаціўшы за гэта высокі кошт. ЕЗ са сваімі хаўруснікамі будзе на баку справядлівасці», - напісаў Туск.

Вашынгтон, Лондан і Парыж заявілі, што ўдары з'яўляюцца адказам на ўжыванне хімічнай зброі ў сірыйскім горадзе Думе. Паводле некаторых звестак, атаку зазналі 10 аб'ектаў, аднак сірыйскае інфармацыйнае агенцтва SANA гэтую інфармацыю не пацвердзіла.

Нагодай для нанясення ўдару па Сірыі стаў інцыдэнт 7 красавіка ў сірыйскім горадзе Думе, дзе была ўжытая хімічная зброя.

Апошнія навіны