BE RU EN

Беларус «заправіў» свой аўтамабіль джынсамі

  • 13.04.2018, 14:24

Вынаходлівага кіроўцу спынілі ў памежным пункце «Брузгі», калі той вяртаўся з Польшчы.

Мытнікі знайшлі ў аўтамабілі беларуса вялікую партыю джынсаў, паведамляе сайт Мытнага камітэта.

Мытнікі наважылі адправіць аўтамабіль мужчыны на больш пільны дагляд. Падчас надгляду былі выяўленыя тайнікі ў крэслах і нават у бензабаку, з якога мытнікі вынялі 28 джынсавых штаноў.

Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў суме 20-ці базавых адзінак з канфіскацыяй тавару.

Апошнія навіны