BE RU EN

Расейскі вайсковы гелікаптэр упаў у Балтыйскае мора

  • 13.04.2018, 9:07

Знойдзена цела аднаго з пілотаў.

У Балтыйскім моры разбіўся гелікаптэр, на борце якога знаходзіліся два чальцы экіпажу. Пра гэта са спасылкай на неназваную крыніцу ў экстраных службах паведамляе РІА «Новости». Знойдзена цела аднаго загінулага.

Паводле інфармацыі ТАСС, у моры знік расейскі вайсковы гелікаптэр Ка-29. Выратавальныя работы на месцы доўжацца.

У прэс-службе Балтыйскага флоту «Інтэрфаксу» паведамілі, што катастрофа адбылася падчас начных выпрабавальных палётаў. Абодва лётчыкі-выпрабавальніка загінулі.

Цяпер у Балтыйскім моры праходзяць вучэнні расейскага флоту, падчас якіх выкарыстоўваецца авіяцыя. Ка-29 - карабельны транспартна-баявой гелікаптэр.

Апошнія навіны