BE RU EN

Невядомыя выкралі амаль 100 металічных слупоў на трасе Менск - Гародня

  • 12.04.2018, 9:59

Здарэнне адбылося ў Валожынскім раёне.

На трасе Менск - Гародня ў мінулыя выходныя невядомыя скралі 98 металічных слупоў, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося каля вёскі Мазурка Валожынскага раёна.

Слупы былі пастаўленыя для далейшага мантажу агароджы ўздоўж лесапаласы пры дарозе. Зламыснікі папросту пераломвалі слупы знізу. Шкода дарожна-будаўнічай управе ацэньваецца на суму больш за 2700 рублёў.

Апошнія навіны