BE RU EN

Гурт «Стары Ольса» даў у ЗША 143 канцэрты

  • 11.04.2018, 19:38

Цяпер гурт хоча адправіцца ў тур па Еўропе.

Гурт «Стары Ольса» вярнуўся са свайго чацвёртага амерыканскага тура. За апошнія тры гады музыкі далі ў розных кутках ЗША 143 канцэрты, але так і не змаглі там зачапіцца. Яны адмовіліся ад пятага тура, бо не бачаць у ім асаблівага сэнсу, і пераключаюцца на Еўропу:

«Хочам прабіць кірунак у Брытанію і ў іншыя краіны Еўропы, бо адтуль бачым запыт прыхільнікаў. Нашу музыку і сярэднявечную культуру ў Еўропе разумеюць лепш. Гэта бліжэй і больш знаёма. Там фестывалі лепшага ўзроўню, мы адчуваем сябе ў сваёй талерцы. Гэтага нам не стае ў Амерыцы: амерыканскія фестывалі ў большай ступені - гэта медыявал-Дысней-ленд», - кажа ўдзельніца гурту Марыя Шарый падчас інтэрв'ю Еўрарадыё.

Са слоў музыкаў, працяглыя туры па Амерыцы не давалі магчымасці аднавіцца. Стомленасць назапашвалася і парушала мікраклімат у калектыве. Таму цяпер была прынятая пастанова паставіць Амерыку на паўтарагадовую паўзу. Лета «Старога Ольса» ўжо распісанае еўрапейскімі фестывалямі сярэднявечнай музыкі. Удзельнікі гурту сталі «творчымі работнікамі», каб не лічыцца на радзіме дармаедамі, і збіраюцца ў будучыні паставіць батлейку.

14 красавіка гурт ладзіць прэзентацыі апошняга альбома «Вада, хмель, солад» у Берасцейскім клубе «Фантазія». А 22 красавіка гурт выступіць у сталічнай рэстарацыі «Сябры».

Апошнія навіны