BE RU EN

У Алжыры пры падзенні самалёта загінулі 200 чалавек

  • 11.04.2018, 11:50

Прычына катастрофы пакуль невядомая.

Прынамсі 200 чалавек загінулі пры катастрофе вайсковага самалёта на поўначы Алжыра, паведамляе ў сераду, 11 красавіка, ТАСС са спасылкай на паведамленне газеты «Аш-Шарко аль-Аусат».

Самалёт упаў у правінцыі Бліда недалёка ад аэрапорта горада Буфарык. Аэрапорт размешчаны за 26 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы краіны Алжыра. Што стала прычынай катастрофы, пакуль невядома.

Апошнія навіны