BE RU EN

Хакеры выдалілі з YouTube кліп Despacito

  • 10.04.2018, 15:09

У яго было пяць мільярдаў праглядаў.

Хакеры з групоўкі Prosox and Kuroi'sh узламалі YouTube-акаўнты відэасайта Vevo і выдалілі з яго кліп Despacito Луіса Фансі - самы папулярны паводле праглядаў ролік у свеце, піша "Новое Время".

Яны замянілі змесціва роліка на кадр з гішпанскага серыяла "Папяровы дом" (La casa de papel) і падпісалі яго: "Вызваліце Палесціну".

Пазней ролік быў заблакаваны.

Карыстальнік Twitter, які, як мяркуецца, з'яўляецца адным з хакераў, заявіў, што ён выкарыстаў скрыпт, які змяняе імёны ролікаў.

"Не судзіце мяне, я люблю YouTube", - дадаў ён.

Разам з Despacito былі змененыя назвы кліпаў Шакіры, Cardi B, Селены Гомес і іншых выканаўцаў, якія публікавалі свае кліпы на сайце Vevo.

Апошнія навіны