BE RU EN

Дар'я Домрачава выйграла этап Кубка Свету

  • 9.03.2018, 20:55

Беларуская біятланістка стала найлепшай у спрынце ў фінскім Кантыялахці.

Дар'я Домрачава выйграла з часам 19 хвілін 21,9 секунды. «Срэбра» - у немкі Францыска Хільдэбранд, якая саступіла нашай біятланістцы 0,5 секунды. Бронза ў італьянкі Лізы Вітоцці - 5,5 секунды. Дар'я Домрачава прамахнулася толькі аднойчы.

Дар'я Домрачава дапусціла промах апошнім дзясятым стрэлам (0 + 1), што, здавалася б, пазбавіць яе шанцаў на перамогу, але неймавернае апошняе кола ўсё змяніла.

Апошнія навіны