BE RU EN

У Менску каля «Гіпа» адбылася «паводка»

  • 7.03.2018, 17:49

Вуліцу Гарэцкага затапіла.

Сёння насупраць «Гіпа» на вуліцы Гарэцкага затапіла праезную частку, паведамілі Tut.by чытачы. У адміністрацыі Фрунзенскага раёна распавялі, з чым гэта звязана.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Дзяніс Драпей кажа, што блізу 12.50 на гэтым адрэзку затапіла вуліцу. А 16.30 ваду адпампавалі і аднавілі рух.

Спачатку было падазрэнне, што затапленне звязанае з прарывам водаправода. Але, як выявілася, вуліцу затапіла не праз гэта. Са слоў Драпея, пробы паказалі, што гэта не водаправодная, а адталая вада.

Справа ў тым, што пасля снегападаў шмат снегу сабралася вышэй – у прамежках паміж стаянкамі. Сёння снег пачаў раставаць, але раўнамерна разлівацца вадзе замінаў насып з пяску, які звозілі туды будаўнікі. У адзін момант насып не вытрымаў і вада хлынула на Гарэцкага. Цяпер яе адпампавалі і аднавілі рух.

- Вясной мы правядзем абследаванне і, адпаведна, сплануем рэльеф, - сказаў намеснік кіраўніка Фрунзенскага раёна.

Апошнія навіны