BE RU EN

«Людзям проста няма на чым дабрацца да дому познім вечарам»

  • 6.03.2018, 17:49

Некаторыя пасажыры маршруткі Наваполацк - Менск вымушаныя былі ехаць больш за 160 кіламетраў стоячы.

Пасля скасавання прыватных маршрутак, якія курсавалі з Наваполацка ў Менск кожную гадзіну, людзям давялося перасесці на дзяржаўны транспарт, піша kp.by. Але маршрут Наваполацк - Менск па-ранейшаму застаецца адным з самых праблемных кірункаў нават пасля ўвядзення дадатковых аўтобусаў.

Чытачка распавяла, як замест «мяккага міжгародняга хуткаснага аўтобуса», як напісана ў квітку, трапіла ў невялікі мікрааўтобус, дзе праз недахоп пасадачных месцаў некаторыя пасажыры вымушаныя былі ехаць да Менска стоячы. А гэта больш за 160 кіламетраў!

- Маршрутка была забітая цалкам, з Полацку людзі нават не змаглі паехаць. А ад Лепеля ехалі, хто стоячы, хто седзячы ў праходзе на торбах, - успамінае Дыяна. - Але і на гэтым усё не скончылася, бо ехалі мы даволі позна (вечарам, блізу 19), у Бягомлі кіроўца ўзяў яшчэ пару жанчын з Замасточча. Людзям проста не было чым дабрацца да хаты познім вечарам, і яны слёзна прасілі не пакідаць іх на марозе. Адпаведна, і яны ехалі стоячы, балазе іх населены пункт быў недалёка.

Апошнія навіны