BE RU EN

У Сірыі разбіўся расейскі транспартны самалёт

  • 6.03.2018, 16:45

На борце самалёта знаходзілася 26 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажа.

Пры заходзе на пасадку на сірыйскім аэрадроме Хмеймім пацярпеў катастрофу расейскі транспартны самалёт Ан-26; павождле папярэдніх звестак, на борце самалёта знаходзілася 26 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажа, усе яны загінулі, паведамляе Мінабароны РФ у аўторак, паведамляюць РІА «Новости».

«Шостага сакавіка прыблізна 15.00 (мск) пры заходзе на пасадку на аэрадроме Хмеймім пацярпеў катастрофу расейскі транспартны самалёт Ан-26. Паводле папярэдніх звестак, на борце самалёта знаходзілася 26 пасажыры і 6 чальцоў экіпажа. Усе яны загінулі», - гаворыцца ў паведамленні.

Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, не даляцеўшы блізу 500 метраў да ўзлётна-пасадачнай паласы.

Апошнія навіны