BE RU EN

Літва выпусціць першую ў свеце калекцыйную крыптаманету

  • 6.03.2018, 14:11

Для гэтага будзе абвешчаны міжнародны конкурс.

Цэнтрабанк Літвы у 2018 годзе плануе выпусціць першую ў свеце калекцыйную крыптаманету. Пра гэта паведаміла прэс-служба літоўскага цэнтрабанка.

Чалец праўлення банка Марус Юргілас заявіў, што ў канцы красавіка - пачатку траўня будзе абвешчаны міжнародны конкурс, пасля якога будуць абраныя тэхналагічныя развязанні для выпуску крыптаманеты. Пасля гэтага банк вызначыцца з датай выпуску, наміналам, накладам, спосабамі распаўсюду нумізматычнага вырабу.

Са слоў Маруса Юргіласа, выпуск крыптаманеты павінен прадэманстраваць свету, што Літва з'яўляецца дынамічнай краінай, якая спрыяе інавацыям і новым тэхналогіям.

Апошнія навіны