Якая гарбата самая карысная: чорная ці зялёная
- 5.03.2018, 20:55
Гарбата дапамагае не толькі хутка сагрэцца, яна яшчэ і вельмі карысная для арганізма.
Гарбата - напой, які трэба абавязкова ўжываць у халодную пару года. Акрамя таго, што гарбата дапамагае хутка сагрэцца, яна яшчэ і вельмі карысная для арганізма, піша sunny7.ua. Але якая ж гарбата лепшая і больш карысная - чорная ці зялёная?
Карысць зялёнай гарбаты
Задаючы пытанне: якая гарбата лепшая, большасць зробіць выбар менавіта на карысць зялёнай гарбаты. Сапраўды, зялёная гарбата незаменная для арганізма, асабліва - жаночага.
Карысць зялёнай гарбаты ў тым, што яна выводзіць з арганізма шлакі і таксіны, паскарае абмен рэчываў і спрыяе пахудзенню. Карысць зялёнай гарбаты ў тым, што яна аказвае танізавальнае ўздзеянне на арганізм, паляпшае настрой, актывізуе працу галаўнога мозгу. Таксама карысць зялёнай гарбаты ў тым, што яна станоўча ўплывае на працу сэрца і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Карысная зялёная гарбата і для нырак.
Чым карысная чорная гарбата
Чорная гарбата аказвае падбадзёрлівае ўздзеянне на арганізм. Яе рэкамендуюць ужываць замест кавы раніцамі, для энэргіі і бадзёрасці. Чорную гарбату п'юць перад заняткамі спортам. Карысць чорнай гарбаты ў тым, што яна падтрымлівае тонус сасудаў.
Таксама чорная гарбата вельмі карысная для гіпатонікаў, - яна павышае артэрыяльны ціск. Яна карысная і тым, што павышае імунітэт і дапамагае засцерагчы сябе ад хвароб. Чорная гарбата вельмі карысная для нервовай сістэмы, яе ўжыванне дапамагае засцерагчы сябе ад стрэсаў.
Як бачыш, адназначнага адказу на пытанне: якая гарбата больш карысная - няма. Выбірай асабіста для сябе, і будзь здаровы!