BE RU EN

Кіраўнік руху «Пяць зорак» гатовы сфармаваць урад

  • 5.03.2018, 16:50

Дзі Майо мяпкуе, што ягоны рух прадстаўляе ўсю краіну.

У Італіі рух «Пяць зорак», які набраў большасць галасоў на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў нядзелю, гатовы сфармаваць урад. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Рыме ў панядзелак лідар руху Луіджы Дзі Маё. Ён удакладніў, што правацэнтрысцкая кааліцыя, хоць і лідаруе ў суме галасоў, але не набірае дастатковай колькасці месцаў, каб сфармаваць кабінет міністраў, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзі Маё мяркуе, што ягоны рух больш легітымны ў якасці кіроўнай партыі, бо ў адрозненне ад іншых партый, «прадстаўляе ўсю краіну - ад Вале д'Аоста да Сіцыліі». Дзі Маё заявіў, што для руху «Пяць зорак" вынікі цяперашніх выбараў азначаюць пачатак у Італіі новага перыяду палітычнай гісторыі.

Парламенцкія выбары ў Італіі адбыліся ў нядзелю. Паводле папярэдніх звестак, найбольшую колькасць галасоў набраў рух «Пяць зорак», гэта 32 адсоткі галасоў. Пры гэтым у суме галасоў іх апярэджвае правацэнтрысцкая кааліцыя, аснову якой складаюць «Ліга» Матэа Сальвіні і партыя «Наперад, Італія» Сільвіё Берлусконі - разам з малымі партыямі яны набіраюць у сукупнасці 37 адсоткаў галасоў. Кіроўная цяпер Дэмакратычная партыя застаецца трэцяй з 20 адсоткамі. Ніводная з палітычных сілаў не пераадолела саракаадсоткавы бар'ер, неабходны для атрымання большасці ў парламенце і магчымасці сфармаваць урад.

Апошнія навіны