Дзве беларускі патрапілі ў топ-100 рэйтынгу ВТА
- 5.03.2018, 16:31
Найлепшая з беларускіх тэнісістак - Аляксандра Сасновіч.
Румынка Сімона Халеп прадаўжае ўзначальваць рэйтынг ВТА. Найлепшая з беларусак па-ранейшаму Аляксандра Сасновіч, паведамляе «Прессбол».
У першай дзясятцы зменаў не адбылося.
Рэйтынг ВTA. Становішча на 5 сакавіка
1 (1). Сымона Халеп (Румынія) - 7965 балаў
2 (2). Каралін Вазняцкі (Данія) - 7525
3 (3). Гарбін Мугуруса (Гішпанія) - 6175
4 (4). Эліна Світоліна (Украіна) - 5480
5 (5). Караліна Плішкава (Чэхія) - 5080
6 (6). Алена Астапенка (Латвія) - 4941
7 (7). Каралін Гарсія (Францыя) - 4625
8 (8). Венус Уільямс (ЗША) - 4277
9 (9). Петра Квітава (Чэхія) - 3086
10 (10). Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 3055...
49 (49). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) - 1094...
63 (63). Арына Сабаленка (Беларусь) - 921...
131 (129). Вера Лапко (Беларусь) - 470...
204 (203). Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 270...