BE RU EN

Вольга Нікалайчык: Паслухайце і зрабіце, як заклікалі аўтары Гімна БНР

  • 4.03.2018, 11:57

25 сакавіка выйдзем на плошчу Якуба Коласа за свабоду, незалежнасць і свае правы.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала вядомая актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык.

«Аўтараў Гімна БНР Уладзіміра Тэрэўскага і Макара Краўцова (Краўцэвіча) забілі ў 1938-39. Паслухаць і зрабіць, як заклікалі аўтары Гімна БНР у сваім творы!

Беларусы! Выйдзем на прастору сваёй краіны за Свабоду, Незалежнасць, за свае правы!

25 сакавіка Плошча Якуба Коласа, 14.00».

Апошнія навіны