BE RU EN

Еўрадэпутат Броніс Ропэ: Блакаванне «Хартыі-97» выклікае сур'ёзныя асцярогі ў інстытутах Еўразвязу

  • 3.03.2018, 12:17

Не можа быць кампрамісаў з нагоды права на атрыманне інфармацыі.

Дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы Броніс Ропе выказаў салідарнасць з сайта Charter97.org.

Шматгадовы мэр Ігналінскага раёна, які мяжуе з Беларуссю, і кандыдат у прэзідэнты Літвы на выбарах 2014 года падтрымаў права на атрыманне інфармацыі ў Беларусі. Еўрадэпутат заявіў:

«Беларусь гэта важны сусед для Літвы. Мы зацікаўлены ў развіцці добрасуседскіх стасункаў, як двухбаковых, так і праз інструменты Еўрапейскай палітыкі суседства. Мне хочацца верыць, што беларускі бок таксама зацікаўлены ў развіцці стасункаў. Асабіста я нарадзіўся і пражыў амаль усё маё жыццё на мяжы з Беларуссю і мне хочацца, каб гэтая мяжа аб'ядноўвала, а не падзяляла; каб гэта была мяжа паміж двума моцнымі дынамічнымі дэмакратычнымі дзяржавамі.

Адліга, якая пачалася некалькі гадоў таму ў дачыненнях ЕЗ-Беларусь дала надзею на тое, што мы ідзём у правільным кірунку. На жаль, відавочна, беларускія ўлады не толькі пагражаюць Еўропе новым Чарнобылем, будуючы цяпер атамную электрастанцыю ў Астраўцы, але і выступаючы супраць сваіх жа суграмадзян, абмяжоўваючы доступ да свабоднай нецэнзураванай інфармацыі.

БРОНІС РОПЭ І БЕЛАРУСКІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ АКТЫВІСТ ДЗЯНІС КАЗАКЕВІЧ

Права на атрыманне інфармацыі і свабода выказвання належаць да фундаментальных правоў, і з гэтай нагоды ў сучасным грамадстве не можа быць ніякіх кампрамісаў. Таму, блакаванне сайта Charter97.org выклікае сур'ёзныя асцярогі тут, у інстытутах Еўрапейскага Звязу», - гаворыцца ў заяве еўрадэпутата.

Апошнія навіны