BE RU EN

Канцэрт на Дзень Волі ў Слуцку скончыўся затрыманнем арганізатараў

  • 25.03.2018, 21:56

Усіх даставілі ў Слуцкае РАУС.

У Слуцкім гарадскім доме культуры 25 сакавіка адбыўся дазволены ўладамі канцэрт да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ім выступілі бард Зміцер Бартосік, гурт «ХараЧакра» з Салігорску і Алесь Дзянісаў з гурта «Dzieciuki», паведамляе euroradio.fm.

Пасля яго заканчэння арганізатараў затрымалі па дарозе ў Менск і некаторых з іх аштрафавалі.

У каментары слуцкаму выданню kurjer.info арганізатарка канцэрта Аліна Нагорная расказала, што яна ехала ў аўтамабілі, калі яе затрымалі і паведамілі, быццам яна няправільна пераходзіла дарогу.

Разам з ёй затрымалі яшчэ некалькіх чалавек, паведаміў у сацсетках грамадскі актывіст Пётр Маркелаў. Гэта Алесь Лагвінец, Аляксандр З., Уладзімір Бараноўскі і Ілля Буткін. Усіх даставілі ў Слуцкае РАУС.

Праз некаторы час міліцыянты вызвалілі затрыманых. Нагорная, Бараноўскі і Буткін аштрафаваныя - нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы.

Апошнія навіны