BE RU EN

Тысячы каталонцаў пратэстуюць праз арышт Пучдэмона

  • 25.03.2018, 21:40

Арганізатары акцыі заклікаюць выказаць сваю нязгоду з арыштам Пучдэмона і каталонскіх палітыкаў.

Грамадская арганізацыя «Каталонская нацыянальная асамблея», якая выступае за незалежнасць рэгіёна, склікае ў нядзелю ў Барселоне мітынг на знак пратэсту супраць арышту экс-лідара Каталоніі Карлеса Пучдэмона ў Нямеччыне.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com La Vanguardia.

Дэманстрацыя пачалася а 17.00 паводле мясцовага часу ў нядзелю каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Барселоне.

Арганізатары акцыі заклікаюць выказаць сваю нязгоду з арыштам Пучдэмона і каталонскіх палітыкаў.

У той жа час у Жыроне некалькі дзясяткаў прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі сабраліся пад прадстаўніцтвам гішпанскага ўрада і ў знак пратэсту супраць арышту Пучдэмона знялі сцяг Гішпаніі і абмалявалі сцены будынка жоўтай фарбай. Жоўты колер у прыхільнікаў незалежнасці сімвалізуе салідарнасць з арыштаванымі палітыкамі.

Апошнія навіны