BE RU EN

За тыдзень з банкаў Латвіі вывелі €365 мільёнаў

  • 25.03.2018, 19:23

Пра гэта сведчаць звесткі Камісіі рынку фінансаў і капіталу.

Укладчыкі на працягу тыдня вывелі з латвійскіх банкаў уклады на суму 365 мільёнаў еўраў.

Пра гэта сведчаць звесткі Камісіі рынку фінансаў і капіталу (FKTK), піша «Корреспондент».

«На цяперашні момант у латвійскіх банках захоўваюцца ўклады на 18,37 мільярда еўра, што з'яўляецца самым нізкім узроўнем за апошнія пяць гадоў. На працягу мінулага тыдня ўкладчыкі вывелі 365 мільёнаў еўраў», - адзначылі ў FKTK.

Раней Камісія прагназавала, што пасля ўвядзення забароны для банкаў працаваць з нерэзідэнтамі з латвійскіх банкаў будуць выведзены мільярды еўраў.

Усяго з 13 лютага, калі ЗША прапанавалі прыняць захады супраць ABLV Bank за парушэнні міжнародных санкцыяў, аб'ём укладаў у Латвіі знізіўся на 2,15 мільярда еўраў, або на 10,5%. Банк ABLV заявіў пра самаліквідацыю.

FTFK мае намер дамагчыся, каб доля укладаў нерэзідэнтаў у банках Латвіі знізілася з цяперашніх 35% да 5%.

Апошнія навіны