BE RU EN

Канцэрт Лявона Вольскага ў Беластоку (Відэа, анлайн)

  • 25.03.2018, 18:22

Трансляцыя выступу гурта Volski ў Беластоку.

Лявон Вольскі хацеў выступіць ля Опернага асабіста, але некалькі месяцаў загадзя ў яго ў гэты дзень быў запланаваны канцэрт у Беластоку, які так і не ўдалося перанесці. Арганізатары - беларусы Падляшша - заявілі, што перанос немагчымы.

«Я павінен быць на сцэне а 17.00 паводле Варшавы (18.00 у Беларусі). Выступіць у Менску а 14.00, даехаць і перасекчы мяжу я проста не паспею. Разам з арганізатарамі свята ля Опернага мы абмяркоўвалі нават варыянт з гелікаптэрам, але міжнароднага аэрапорта ў Беластоку няма, а з Варшавы ці Горадні даехаць зноў не паспяваю. Таму я паспяваю вам у Менску ў варыянце тэлемосту», - казаў Вольскі.

«Белсат» наважыў, што будзе правільна паказаць гэты канцэрт анлайн. Глядзіце трансляцыю з 18:00 да 19:00 паводле менскага часу на «Ютубе».

Апошнія навіны