BE RU EN

Як у Баранавічах адзначаюць 100 гадоў БНР

  • 25.03.2018, 17:37

Мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі прайшлі ў Маладым парку.

Гасцей свята сустракалі музычнымі нумарамі, выступамі актывістаў, выставай-продажам вырабаў рамеснікаў, паведамляе intex-press.by.

Фото: intex-press.by

Свята ў парку імя 30-годдзя УЛКСМ арганізаваў рух «За свабоду». Адкрыў мерапрыемства Юрый Казакевіч, каардынатар гэтага руху Берасцейскай вобласці, які павіншаваў усіх прысутных са 100-годдзем незалежнасці БНР.

Фото: intex-press.by

З віншаваннямі да гараджан звярнуўся таксама баранавіцкі паэт Аляксей Белы, а пра гісторыю БНР распавёў кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.

ВЫСТУП КАНДЫДАТА ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК І ВАЙСКОВАГА РЭКАНСТРУКТАРА 20-40 ГАДОЎ ІГАРА МЕЛЬНІКАВА
ФОТА: ТАЦЦЯНА МАЛЕЖ

Для гасцей свята арганізавалі музычныя нумары, выставу-продаж вырабаў рамеснікаў, віктарыну, фотазону з сімволікай БНР.

На свята прыйшло 50-100 чалавек.

Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю БНР, праходзіць таксама ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў. Яго арганізавала Таварыства беларускай мовы.

ФОТА: INTEX-PRESS.BY
ФОТА: INTEX-PRESS.BY
ФОТА: INTEX-PRESS.BY
ФОТА: INTEX-PRESS.BY
ВЫСТУП КАНДЫДАТА ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК І ВАЙСКОВАГА РЭКАНСТРУКТАРА 20-40 ГАДОЎ ІГАРА МЕЛЬНІКАВА
ФОТА: ТАЦЦЯНА МАЛЕЖ
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by

Апошнія навіны