BE RU EN

Парламент Сірыі абстралялі падчас візіту дэпутата Дзярждумы РФ

  • 25.03.2018, 15:52

Амбасада РФ у Дамаску таксама патрапіла пад абстрэл.

У Сірыі падчас сустрэчы дэпутата Дзярждумы Расеі Дзмітрый Саблін са старшынём Народнай Рады САР Хамудам Сабагам ля будынка парламента разарваліся міны. У выніку інцыдэнту загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта паведамляе Вести.ru.

Акрамя таго, паводле інфармацыі Сабліна, пасольства РФ у Дамаску таксама падпала пад абстрэл.

Нагадаем, што войскі сірыйскага дыктатара Башара Асада нанеслі авіяўдары па школе ва Усходняй Гуце ў горадзе Ірбін. У выніку атакі загінулі не меней як 15 дзяцей і дзве жанчыны. Раненні атрымалі блізу 50 цывільных грамадзян.

Апошнія навіны