BE RU EN

Раман Бяссмертны: Спадзяюся, што беларусы нарэшце выйдуць з-пад прыгнёту Масквы

  • 25.03.2018, 15:55

Сотая гадавіна БНР - яшчэ адна нагода ўспомніць, за што змагаліся лідары гэтай дзяржавы.

Былы Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны павіншаваў беларусаў са стагоддзем БНР у сваім «Фэйсбуку»:

«Кароткая, але выбітная гісторыя. 100 гадоў таму была створаная Беларуская Народная Рэспубліка. Лепшыя людзі ўвайшлі ў кіраўніцтва гэтай дзяржавы. Беларусь, беларуская мова, літаратура, будучыня беларусаў былі сэнсам іх жыцця. На жаль, БНР праіснавала менш за год. А потым прыйшлі бальшавікі, таталітарны рэжым. Наступствы беларусы адчуваюць дагэтуль.

Жадаю нашаму суседняму народу, каб яны не забывалі пра гэту старонку сваёй гісторыі. Сотая гадавіна стварэння БНР - яшчэ адна нагода ўспомніць, за што змагаліся лідары гэтай дзяржавы і якой бачылі нацыянальную ідэю. Спадзяюся, што беларусы нарэшце выйдуць з-пад прыгнёту Масквы, працягнуць ідэі Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларусь стане насамрэч незалежнай дзяржавай.

Жыве Беларусь!», - напісаў былы Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны.

Апошнія навіны