BE RU EN

Лукашэнка павіншаваў з Днём незалежнасці... грэкаў

  • 25.03.2018, 14:41

Дыктатар накіраваў віншавальны ліст прэзідэнту Грэцыі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Пракопіса Паўлопуласа з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе дыктатара.

«Беларусь зацікаўлена ў дынамічным развіцці двухбаковых кантактаў, больш поўным выкарыстанні патэнцыялу супрацоўніцтва ва ўсіх галінах», - гаворыцца ў віншаванні.

Нагадаем, сёння Беларусь адзначае 100-годдзе ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У Менску і ва ўсёй краіне прайшлі масавыя арышты людзей.

Апошнія навіны