BE RU EN

У Нямеччыне затрымалі Пучдэмона

  • 25.03.2018, 14:25

Былога кіраўніка ўрада Каталоніі затрымалі на падставе еўрапейскага ордэру на арышт.

Нямецкая паліцыя затрымала былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона на мяжы з Даніяй. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на AFP.

Раней сёння паведамлялася, што Пучдэмон пакінуў Фінляндыю, да таго як фінскія ўлады паспелі затрымаць яго паводле выпісанага ў Гішпаніі ордэру. Пра тое, што Пучдэмон вярнуўся ў Бэльгію, паведаміў фінскі парламентарый Міка Карна.

Пасля рэферэндуму пра незалежнасць, які прайшоў у Каталоніі, прызнанага Мадрыдам незаконным, Пучдэмон знаходзіўся ў Бэльгіі.

24 сакавіка 2018 года паведамлялася, што суд у Гішпаніі выдаў міжнародныя ордэры на арышт шасці каталонскіх палітыкаў, у тым ліку на арышт Пучдэмона.

Апошнія навіны