BE RU EN

«Пратэрмінаваны прэзідэнт»: У РФ правялі акцыю супраць нязменнасці ўлады

  • 25.03.2018, 14:12

Актывісты вывесілі на Пантэлеймонаўскім мосце банер з выявай Пуціна.

Раніцай 25 сакавіка актывісты «Молодежного Яблока» з расейскага горада Санкт-Пецярбург вывесілі на Пантэлеймонаўскім мосце банер з выявай Пуціна, паведамляе krymr.com.

«Мы па-ранейшаму ўважаем, што змяняльнасць улады - неабходная ўмова для росквіту краіны; на жаль, нам даводзіцца назіраць пастаянную прапаганду культу асобы дзейнага прэзідэнта. І наперадзе яшчэ 6 гадоў з прэзідэнтам, тэрмін прыдатнасці якога, мабыць, неабмежаваны», кажуць актывісты.

Апошнія навіны