BE RU EN

Жадаю беларусам перамогі над злом

  • Віталь Портнікаў
  • 25.03.2018, 14:00

100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі - гэта не проста Дзень Волі.

Вядомы ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў павіншаваў беларусаў са стагоддзем БНР у «Фэйсбуку»:

«100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі - гэта не проста Дзень Волі. І не проста дзень масавых арыштаў. І не проста гістарычная дата. Гэта яшчэ і дзень надзеі на тое, што рана ці позна суверэннай Беларусі ўдасца адбіцца ад чалавеканенавісьніцкай імперыі на ўсходзе, вярнуць сабе свабоду, годнасць, гісторыю і мову, апынуцца побач з намі ў Еўропе. Жадаю беларусам перамогі над злом. Жыве Беларусь!», - павіншаваў беларусаў Віталь Портнікаў.

Апошнія навіны