BE RU EN

Арышты журналістаў працягваюцца

  • 25.03.2018, 13:44

У Дзень Волі рэпрэсіі зазналі незалежныя журналісты.

На плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя журналісты тэлеканалу «Белсат» Ігар Іліяш і Станіслаў Івашкевіч, сын аднаго з лідараў апазіцыі Віктара Івашкевіча.

Раней былі затрыманыя журналісты «Белсата» Сяргей Кавалёў, Кацярына Андрэева, Андрэй Козел, Любоў Лунёва.

Нагадаем, што 25 сакавіка, у Дзень Волі, прайшлі масавыя арышты людзей на плошчы Якуба Коласа, якія збіраліся ўзяць удзел у «Маршы годнасці і свабоды», і арышты ва ўсёй краіне, калі актывісты ехалі на мерапрыемства ў Менск.

Апошнія навіны