BE RU EN

Апытанне: 78% еўрапейцаў задаволеныя тым, што жывуць у ЕЗ

  • 25.03.2018, 13:45

Люксембуржцы, ірландцы, галандцы, датчане і шведы больш за ўсіх задаволеныя, што жывуць у ЕЗ.

78% жыхароў ЕЗ задаволеныя тым, што жывуць у Еўразвязе, паведамляе «Европульс» паводле вынікаў апытання грамадскай думкі.

Люксембуржцы, ірландцы, галандцы, датчане і шведы больш за ўсіх задаволеныя, што жывуць у Еўразвязе (больш за 90% апытаных у гэтых краінах). А менш за ўсё прыхільнікаў еўраінтэграцыі маецца ў Вугоршчыне (57%), Чэхіі (58%) і Румыніі (62%).

Сярод жыхароў краін еўразоны задаволеных тым, што яны жывуць у ЕЗ, у сярэднім 81%, а ў краінах ЕЗ, якія не ўваходзяць у еўразону, такіх 72%.

У 20 краінах з 28 доля задаволеных жыхароў вырасла з 2012 года. Больш за ўсё ў Партугаліі - на 31%, і зараз там задаволеных ЕЗ 83%.

Апошнія навіны