BE RU EN

Беларусы Варшавы адсвяткавалі Дзень Волі шэсцем

  • 25.03.2018, 13:48

Удзельнікаў святочнай акцыі павітаў дэпутат польскага парламента.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў актывіст, арганізатар Дня Волі ў Варшаве Вітаўт Сіўчык:

- Дзень Волі ў свабоднай краіне. Паліцыя суправаджае шэсце спецсігналамі, з трыбуны гучыць прывітанне ад дэпутата Парламента.

Беларусы Варшавы віншуюць адзін аднаго з вялікім юбілеем і выказваюць салідарнасць з палітвязнямі.

Не загаснуць зоркі ў небе, пакуль неба будзе! Усіх са святам! Жыве Беларусь!

Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com

Нагадаем, што 25 сакавіка, у Дзень Волі, прайшлі масавыя арышты людзей на плошчы Якуба Коласа, якія збіраліся ўзяць удзел у «Маршы годнасці і свабоды», і арышты ва ўсёй краіне, калі актывісты ехалі на мерапрыемства ў Менск.

Апошнія навіны