BE RU EN

Прызначэнне дарадцы Трампа ўзняла кошты нафты

  • 25.03.2018, 13:17

Кошт барэля Brent павысіўся да максімуму за два месяцы.

Рост коштаў нафты паскорыўся на фоне ўзмацнення геапалітычных рызык. Так, кошт Brent павялічыўся да больш чым 70 даляраў за барэль упершыню з 29 студзеня.

Кошт травеньскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да закрыцця таргоў 23 сакавіка павялічыўся да 70,03 даляра за барэль.

За тыдзень каціроўка Brent падскочыла на 5,9%, дэманструючы рэкордныя тэмпы росту з ліпеня, WTI - на 4,9%.

Галоўным фактарам, якія павысілі геапалітычныя рызыкі, стала прызначэнне Джона Болтана дарадцам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы. Болтан вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі на замежную палітыку. Ён з'яўляецца прыхільнікам жорсткай лініі ў дачыненні да такіх краін, як Паўночная Карэя, Іран, Куба, Расея.

«Мы бачым так званую «нацэнку Болтана», - сказаў партнёр Again Capital Джон Кілдаф. - Такая змена дарадцаў прымушае рынак турбавацца з нагоды таго, як будуць развівацца стасункі з Іранам».

Апошнія навіны