BE RU EN

Ад Чыкага да Пхукет: У гонар 100-годдзя БНР арганізавалі забег і скакалі з парашутам

  • 25.03.2018, 13:14

Беларусы і беларускае замежжа ўпершыню ў гісторыі правялі сумесны забег з нацыянальнымі сімваламі.

Акцыя ахапіла чатыры кантынента, паведамляе «Белсат».

Правілы забегу #belarus100run не абмяжоўваюць удзельнікаў ні па дыстанцыі, ні па часе. Удзельнікі акцыі пераадольвалі ад 1 да 22 кіламетраў, усяго паводле стану на 10 раніцы 25 сакавіка больш за 40 чалавек прабеглі 313 км.

Да беларусаў на эміграцыі далучыліся таксама салідарныя замежнікі, а таксама спартоўцы, якія вырашылі падтрымаць акцыю ў Беларусі.

З замежных краін найбольш актыўна бегалі ў ЗША. Так абшчына беларусаў у Сан-Дыега арганізавала забег з удзелам 7 чалавек на дыстанцыю 10 км.

Яшчэ адзін беларус у ЗША далучыўся да святкавання не забегам, але скокам з парашутам і з разгорнутым сцягам.

Апошнія навіны