BE RU EN

#БНР100 святкуюць у Вільні

  • 25.03.2018, 12:53

У сталіцы Літвы ў гэтыя дні адзначаецца стагоддзе дзяржаўнасці Беларусі.

24 сакавіка адбылося святочнае шэсце ў Старым горадзе, адкрыццё "вуліцы Полацкай", а таксама святочны беларуска-літоўскі канцэрт, паведамляе Delfi.

У рамках 100-годдзя, гасцей чакае вялікая святочная праграма.

ФОТА: DELFI
ФОТА: DELFI

3 сакавіка ў Сэйме Літоўскай Рэспублікі прайшла беларуска-літоўская канферэнцыя. У суботу адбылося святочнае шэсце ад Татарскай вуліцы да Зарэчча і адкрыццё шыльды з беларускай назвай вуліцы Полацкая. Таксама была адкрытая выстава фотаздымкаў, а ўвечары адбудзецца святочны канцэрт, у нядзелю ўшануюць памяць дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Расу ў Вільні і ў касцёле Святога Барталамея. Увечары таго ж дня ў сталічнай ратушы адбудзецца ўрачысты прыём.

Апошнія навіны