BE RU EN

Каля плошчы Якуба Коласа затрыманая назіральная група «Вясны»

  • 25.03.2018, 12:32

Шэсць чалавек знаходзіцца ў аўтазаку.

У Менску затрыманыя праваабаронцы цэнтра «Весна».

Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Весна».

Шэсць чалавек знаходзяцца ў аўтазаку: Максім Кавалёў, Таццяна Мастыкіна, Андрэй Крэчка, Ганна Сахоненкава, Наста Лойка.

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі правёў прэвентыўныя арышты ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя БНР.

23 сакавіка гэтага года Маскоўскі суд Менска прысудзіў да 10 дзён арышту каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля.

21 сакавіка затрыманыя таксама сябры аргкамітэту акцыі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Максіма Вінярскага асудзілі 21 сакавіка на 10 дзён за акцыю салідарнасці з сайтам «Хартыя-97», заблакаваным у Беларусі.

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 дзён, выйдзе на волю толькі 31 сакавіка. Сіўчык таксама знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Таксама на 10 дзён асуджаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў за правядзенне 13 сакавіка акцыі ў падтрымку «Хартыі-97».

Сёння раніцай у Мар'інай Горцы быў затрыманы паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч.

Апошнія навіны