BE RU EN

Мікалай Статкевіч затрыманы

  • 25.03.2018, 11:47

Лідар БНК быў ініцыятарам правядзення шэсця 25 сакавіка ў Менску.

Лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу затрымалі ў Менску 25 сакавіка, сцвярджае ў Telegram-канале «Дармаеды Беларусі» сусед палітыка. Тэлефоны Мікалая Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Статкевіч быў ініцыятарам правядзення шэсця 25 сакавіка ў Менску.

Як паведамляе сайт праваабарончая арганізацыя «Вясна», Мікалай Статкевіч дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёну.

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі правёў прэвентыўныя арышты ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя БНР.

23 сакавіка гэтага года Маскоўскі суд Менска прысудзіў да 10 дзён арышту каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля.

21 сакавіка затрыманыя таксама сябры аргкамітэту акцыі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Максіма Вінярскага асудзілі 21 сакавіка на 10 дзён за акцыю салідарнасці з сайтам «Хартыя-97», заблакаваным у Беларусі.

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 дзён, выйдзе на волю толькі 31 сакавіка. Сіўчык таксама знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Таксама на 10 дзён асуджаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў за правядзенне 13 сакавіка акцыі ў падтрымку «Хартыі-97».

Сёння раніцай у Мар'інай Горцы быў затрыманы паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч. Па дарозе ў Менск таксама была затрыманая журналістка Вольга Чайчыц.

Апошнія навіны