BE RU EN

Ашуканыя дольнікі прайшлі шэсцем па Менску

  • 24.03.2018, 20:23

Людзі, якія ўклалі грошы ў кватэры «Тамбаз», зноў выйшлі з плакатамі ў горад.

Учора Charter97.org пісаў пра тое, што людзі, якія аплацілі кватэры «Тамбазу» цалкам, але так і не дачакаліся здачы дамоў, збіраліся каля адміністрацыі Савецкага раёна для таго, каб звярнуць увагу на сваю праблему. Як паведамляе onliner.by, збіраліся яны і сёння.

Гэтым разам было арганізаванае невялікае шэсце ад плошчы Бангалор да скрыжавання вуліц Багдановіча і Някрасава - менавіта тут павінны былі пасяліцца падманутыя людзі.

ФОТА: ONLINER.BY

Пытанне па-ранейшаму адкрытае, і прасвету ў справе не відаць. Лісты ва ўсе інстанцыі вынікаў не даюць. У афіцыйным адказе за подпісам першага намесніка старшыні Менгарвыканкама гаворыцца пра тое, што «падстаў для выдачы дзяржаўнай фінансавай падтрымкі СТАА «Тамбаз» няма».

ФОТА: ONLINER.BY

«Сустракаліся ўчора, сустрэліся і сёння. Калі пытанне не будзе разглядацца, гэта наша не апошняя сустрэча. Ёсць людзі, якія прыходзілі з плакатамі і ўчора, і сёння», - распавёў Уладзімір, які ўдзельнічаў у акцыях.

ФОТА: ONLINER.BY

Гарадскія ўлады праводзяць рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацый і службаў. Да таго ж прадумваюцца шляхі, як прадаць маёмасць кампаніі, каб здабыць хоць нейкія грошы на будоўлю. Калі ж нічога не атрымаецца, папярэджваюць грамадзян, «будзе ініцыяваная працэдура змены заказчыка шляхам распрацоўкі нарматыўнага прававога акта. Гэты спосаб заканчэння будаўніцтва прадугледжвае даплаты з боку трымальнікаў жыллёвых аблігацый, якія выкажуць жаданне на працяг будаўніцтва з новым забудоўнікам».

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Апошнія навіны