BE RU EN

Сэнатар ЗША: Крэмль грэбуе міжнароднымі законамі і стандартамі

  • 24.03.2018, 19:41

Грыгорый Родчанкаў сустрэўся з амэрыканскімі сэнатарамі.

Інфарматар WADA Грыгорый Родчанкаў пабываў на сустрэчы з с’натарамі ЗША Бэнам Кардзінам і Коры Гарднэрам. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні "пагроз для ЗША з боку Расеі, карупцыі ў міжнародным спорце і захады, якія ЗША можа распачаць для развязання гэтых праблем". Пра гэта паведамляе «Прессбол».

"Гісторыя Родчанкава чарговы раз паказвае нам, што Крэмль грэбуе міжнароднымі законамі і стандартамі. Родчанкаву даводзіцца дагэтуль баяцца за сваё жыццё. Нават на сустрэчы з намі ён быў у лыжнай масцы, каб схаваць свой выгляд. Улічваючы атручэнне Сяргея Скрыпаля ў Англіі, гэты крок з боку Грыгорыя цалкам апраўданы. Я вельмі ўражаны адвагай гэтага чалавека", - сказаў Гарднэр.

Апошнія навіны