BE RU EN

Bloomberg: Трамп даў згоду на высылку расейскіх дыпламатаў

  • 24.03.2018, 19:13

ЗША рыхтуюць адказ на атручэнне Скрыпаля.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся з рэкамендацыямі сваіх дарадцаў і ахвочы выслаць расейскіх дыпламатаў з краіны, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, Трамп хоча пераканацца, што еўрапейскія хаўруснікі ЗША таксама распачнуць падобныя крокі ў дачыненні да Расеі перад тым, як самому выслаць дыпламатаў.

Паводле інфармацыі Bloomberg, пастанова пра высылку дыпламатаў, напэўна, будзе абвешчаная ў панядзелак. Пры гэтым суразмоўцы агенцтва адзначаюць, што пастанова Трампа не канчатковая.

Раней тэлеканал CNN паведаміў, што Рада нацыянальнай бяспекі ЗША рэкамендавала Трампу выслаць з краіны расейскіх дыпламатаў пасля атручвання ў Вялікабрытаніі былога работніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Апошнія навіны