BE RU EN

Масавае ДТЗ у Гомелі: адзін паляцеў на чырвонае святло - 5 аўто ўсмятку

  • 24.03.2018, 17:53

Карыстальнікі сацсетак абураюцца і дзеляцца фота з месца здарэнняў.

Для жыхароў Гомеля, ды і не толькі абласнога цэнтра, аварыя стала шокам. Са слоў відавочцаў, масавае ДТЗ здарылася ўчора пад 17.00 на Савецкай вуліцы каля гандлёвага цэнтра «Карусель», піша kp.by.

Чамусьці «Фольцваген» на вялікай хуткасці паехаў на чырвоны сігнал святлафора і рэзнуўся ў «Мазду», якая ў гэты час збочвала налева. У выніку «Мазду» адкінула так, што пацярпела яшчэ як мінімум 5 самаходаў. Фатаграфіі ўражваюць. На аўто не проста драпіны, іх сапраўды скамячыла. На шчасце, усе жывыя. Паводле факту ДТЗ ДАІ праводзіць праверку.

ФОТА: САЦСЕТКІ

Апошнія навіны