BE RU EN

Гішпанія патрабуе ад Фінляндыі выдачы Карлеса Пучдэмона

  • 24.03.2018, 17:20

Гішпанскія ўлады накіравалі фінскай паліцыі запыт на экстрадыцыю лідара каталонскіх сепаратыстаў.

Вярхоўны суд Гішпаніі выдаў міжнародны ордэр на арышт шасці каталонскіх палітыкаў, уключна з лідарам рэгіёну Карлесам Пучдэмонам, паведамляе «Новое время» cа спасылкай на Associated Press.

Ордэры выдадзеныя на арышты чатырох былых чальцоў урада Пучдэмона, а таксама Марты Равіры, кіраўніка сепаратысцкай партыі Каталоніі ERC. Ім выставілі абвінавачванне ў бунце з мэтай абвясціць незалежнасць Каталоніі ад Гішпаніі. Гішпанскія СМІ пішуць, што Марта Равіра цяпер знаходзіцца ў Швайцарыі.

Карлес Пучдэмон з кастрычніка 2017 года жыве ў Бэльгіі праз распачатыя супраць яго ў Гішпаніі крымінальныя спары. Цяпер ён знаходзіцца з візітам у Фінляндыі. Гішпанскія ўлады накіравалі фінскай паліцыі запыт на экстрадыцыю лідара каталонскіх сепаратыстаў.

У пятніцу, 23 сакавіка, у Барсэлоне ўспыхнулі масавыя акцыі пратэсту пасля арышту Гішпаніяй пяці каталонскіх палітыкаў.

23 сакавіка каталонскі парламент не змог зацвердзіць былога афіцыйнага прадстаўніка рэгіянальнага ўрада Жорзі Туруля на пасаду кіраўніка рэгіёну.

Апошнія навіны