BE RU EN

У Менску затрымлівалі Міраслава Лазоўскага

  • 24.03.2018, 15:57

Праз кароткі час яго адвезлі на месца затрымання і адпусцілі.

Як паведамілі ў твітэры беларускія праваабаронцы, падчас мітынгу ў Кіеўскім скверы, які арганізоўвала Кансерватыўна-хрысціянскай партыя БНФ, былі затрыманыя два чалавекі, у тым ліку фігурант «справы патрыётаў» Міраслаў Лазоўскі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паведамляецца, што Лазоўскага пасадзілі ў сіні мікробус менскага АМАПу для праверкі дакументаў і павезлі. Разам з Лазоўскім затрыманы Канстанцін Касяк - прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Будзьма». Праз кароткі час іх адвезлі на месца затрымання і адпусцілі.

Апошнія навіны