BE RU EN

У Менску праходзіць мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР (Відэа, анлайн)

  • 24.03.2018, 13:18

Акцыю арганізавала Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ.

24 сакавіка ў Кіеўскім скверы Менска Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ праводзіць святочныя мітынг і канцэрт, прысвечаны стогадоваму юбілею ўтварэнню Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мерапрыемствы дазволенае Менгарвыканкамам з 12 да 16 гадзін, піша «Радыё Свабода».

У канцэрце возьмуць удзел Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Такінданг, Сяргей Чарняк, Зміцер Захарэвіч, Яўгена Казлова, Андрэй Мельнікаў, Уладзімір Асадчы і іншыя.

«Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак святкавання і пралог да ўрачыстага мітынгу і канцэрту, які адбудзецца 25-га сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета ў Менску», - гаворыцца на сайце партыі.

Удзельнікі акцыі збіралі сродкі на ўстаноўку памятнага каменя ў гонар 100-гадовага юбілею абвяшчэння незалежнасці БНР.

Яго прапануецца ўсталяваць у скверы каля тэатра імя Янкі Купалы - гістарычным будынку, дзе ў снежні 1917 года адбыўся Усебеларускі нацыянальны кангрэс.

Таксама працягваўся збор сродкаў на народны мемарыял у Курапатах.

Апошнія навіны