BE RU EN

У Бабруйску актывістку РЭП Галіну Смірнову пасадзілі ў ІЧУ

  • 24.03.2018, 13:00

У рэгіёнах працягваецца прэвентыўнае затрыманне актывістаў.javascript:tabSelect('tabBEL');

Міліцыя хоча перашкодзіць удзелу людзей у мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння БНР, паведамляе ПЦ «Вясна».

23 сакавіка пры выхадзе з Бабруйскага офіса АГП была затрыманая лідарка бабруйскай суполкі партыі і бабруйскага аддзялення прафзвязу РЭП Галіна Смірнова.

Паводле інфармацыі мясцовага актывіста Уладзіміра Лазарава, Смірнову ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрымання Бабруйска. Складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння паводле артыкула 23.34 КоАП.

Мяркуецца, што суд над актывісткай адбудзецца ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна (вул. Тухачэўскага, 5).

Апошнія навіны