BE RU EN

У Берасці затрымалі блогераў Пятрухіна і Кабанава

  • 24.03.2018, 12:31

Затрыманні напярэдадні Дня Волі працягваюцца.

Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін, тэлефон якога быў недаступны з 23 сакавіка, адшукаўся сёння ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Кабанаў.

У панядзелак адбудзецца суд над Пятрухіным, аднак у чым абвінавачваюць актывіста - пакуль праваабаронцам невядома, піша ПЦ «Вясна».

Аб 11.30 супрацоўнікі міліцыі затрымалі таксама блогера Аляксандра Кабанава. Яму паведамілі, што затрыманне звязана з адміністрацыйнай справай за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Берасці 18 сакавіка.

У момант затрымання Кабанаў вёў стрым-трансляцыю.

Апошнія навіны