BE RU EN

У Беларусі зноў зафіксавалі адзёр - гэтым разам у Жлобіне

  • 24.03.2018, 11:34

Імаверна, вірус «прывазны».

У Беларусі новы выпадак адру - гэтым разам у Гомельскай вобласці. У інфекцыйную бальніцу трапіў 35-гадовы жыхар Жлобіна, які нядаўна вярнуўся з Адэсы, піша tut.by. Імаверна, што вірус «прывазны». Цяпер хворы на яго ў стабільным стане, яго жыццю нічога не пагражае.

Медыкі назіраюць за людзьмі, якія кантактавалі з мужчынам - гэта яго сваякі, калегі на працы, а таксама медперсанал. На сёння, усе хто кантактаваў з хворым, здаровыя.

Першыя выпадкі адру былі зафіксаваныя ў Ваўкавыску ў канцы лютага. На 15 сакавіка лабараторна пацвердзілі 24 выпадкі захворвання. 17 сакавіка ў інфекцыйнае аддзяленне Ляхавіцкай раённай бальніцы даставілі 4-месячнае дзіця, у якога таксама выявілі адзёр.

Падтып віруса, які зарэгістравалі ў Ваўкавыску, раней не цыркуляваў у Беларусі. Спецыялісты мяркуюць, што адзёр завезлі да нас з нейкай еўрапейскай краіны, дзе ў канцы мінулага года была ўспышка захворванняў.

Апошнія навіны