BE RU EN

Азаранка і Сабаленка саступілі ў парным разрадзе на тэнісным турніры ў Маямі

  • 24.03.2018, 11:19

Беларускі паспяхова пачалі сустрэчу, але дапусцілі занадта шмат памылак.

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка саступілі ў парным разрадзе дуэту Таццяны Марыі (Нямеччына) і Лесі Цурэнкі (Украіна) з лікам 1:2 (6:3, 2:6, 4:10) на тэнісным турніры катэгорыі «Прэм'ер» у амерыканскім Маямі, паведамляе БелТА.

Беларускі паспяхова пачалі сустрэчу, але дапусцілі занадта шмат памылак у другой партыі, дазволіўшы перахапіць ініцыятыву спаборніцам.

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка ў гэтым сезоне не ўпершыню гулялі ў дуэце. У пачатку сакавіка перад іншым буйным турнірам у амерыканскім Індыян-Уэлсе яны трэніраваліся разам і згулялі ў асноўнай сетцы, дзе змаглі дайсці да другога кола спаборніцтваў.

У Маямі барацьбу ў адзіночным разрадзе з беларусак працягвае Вікторыя Азаранка, якая выйшла ў трэцяе кола і згуляе 24 сакавіка ў 22.00 з Анастасіяй Севаставай з Латвіі.

Апошнія навіны