BE RU EN

У Слуцку за плакаты пра канцэрт у Дзень Волі затрымалі актывістаў

  • 24.03.2018, 10:17

Случчакі расклейвалі плакаты арганізатараў канцэрта каля Опернага тэатра ў Менску.

Падчас расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР (ад арганізатараў святкавання каля Опернага тэатра ў Менску) у Слуцку затрыманыя менскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў.

«Мы расклейвалі плакаты, падрыхтаваныя арганізатарамі свята каля Опернага тэатра ў Менску. Між іншым там былі слоганы «Святкуем разам» і іншыя», - распавёў сайту рyx.by Амяльковіч.

З ягоных слоў, на гэты момант ён, а таксама актывісты знаходзяцца ў РАУС, ідзе працэдура высвятлення іх асоб.

Апошнія навіны