BE RU EN

Надзея Скардзіна атрымала Малы хрустальны глобус

  • 23.03.2018, 19:03

Беларуская біятланістка атрымала трафей за першае месца ў агульным заліку індывідуальных гонак.

Алімпійская чэмпіёнка Пхенчхана-2018 у эстафеце Надзея Скардзіна атрымала Малы хрустальны глобус, які належыць за перамогу ў агульным заліку індывідуальных гонак, паведамляе «Прессбол».

Прэстыжная ўзнагарода была ўручаная беларускай біятланістцы па заканчэнні спрынтарскай гонкі на этапе Кубка свету ў Цюмені.

У заліку індывідуальных гонак на рахунку Скардзіна 96 балаў - на 5 больш, чым у найбліжэйшым праследаванні ўкраінкі Юліі Джыма. Яшчэ адна беларуска - Дар'я Домрачава - заняла ў гэтай дысцыпліне 5-е месца (65 балаў).

Апошнія навіны